Сяргей Чэрачань пахваліўся, што падстрэліў мядзведзя

Сяргей Чэрачань з трафеем / @zacherechen

Сяргей Чэрачань з трафеем / @zacherechen / @zacherechen

Удзельнік прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Сяргей Чэрачань расказаў, што падстрэліў мядзведзя. У якасці пацверджання ён апублікаваў фота з трафеем. Чэрачань прызнаўся, што аддае перавагу паляванню ў Расіі. Гэтым разам ён быў у Валагодскай вобласці, бо "тут папуляцыя мядзведзя перавышае 10 000 асобін", і мядзведзя можна сустрэць "пад кожным кустом".

Па словах Чэрачня, паляванне для яго — гэта "магчымасць абстрагавацца ад гарадской мітусні і прабавіць некалькі дзён без тэлефона і са сваімі сябрамі". Пры гэтым ён кажа, што не з'яўляецца заўзятым паляўнічым, што для яго важны "сам факт спакойнага яднання з прыродай і магчымасць пабыць сам-насам з сабой". Ён таксама перакананы, што паляванне дапамагае выпрацоўваць характар — тут ёсць мэта і секунды для прыняцця рашэння.

Нагадаем, на выбарах 2020 года, паводле афіцыйных звестак ЦВК Аляксандра Лукашэнкі, Чэрачань набраў крыху больш за 1% галасоў. Тым не менш гэтым летам палітык заявіў, што збіраецца ўзяць удзел і ў наступнай выбарчай кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі