Сяргей Далідовіч з дачкой плануюць пакінуць Беларусь

Сяргей Далідовіч з дачкой плануюць пакінуць Беларусь

Лыжнік Сяргей Далідовіч разам з дачкой Дар'яй плануе пакінуць Беларусь. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю фінскаму выданню Yle.

Прычынай ад'езду беларускі спартовец палітычны і этычны складнікі.

"Тут выдатны гарналыжны курорт. Трасы добрыя, навучальны цэнтр Раўбічы знаходзіцца недалёка ад нашага дома. Але ў этычным сэнсе абставіны зусім іншыя. Гэта сумна, асабліва для нашага айчыннага гарналыжнага спорту. /.../

Некаторыя людзі загінулі, многія сядзелі ці цяпер знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. Майму сябру, спартоваму журналісту Аляксандру Івуліну, пагражае чатыры гады за тое, што ён узяў інтэрв'ю ў спартоўцаў, якія хочуць пераменаў. Калі ў такой сітуацыі астатнія з нас прамаўчаць, жыццё бескарыснае", — прыводзіць яго словы Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Далідовіч — з ліку тых спартоўцаў, якія выказаліся за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў.

Яго дачка Дар'я — таксама лыжніца. Днямі стала вядома, што яе і Святлану Андрыюк беларускія спартовыя чыноўнікі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў з палітычных прычынаў. Сітуацыяй зацікавіліся Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і Міжнародны алімпійскі камітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі