Сяргей Касціцын стаў гульцом "Металурга". 35-гадовы форвард ужо трэніруецца з камандай у Жлобіне, паведамляе metallurg.hockey.by.
Касціцын — выхаванец наваполацкай школы хакея. За сваю доўгую кар'еру ён паспеў пагуляць у НХЛ (393 матчы, 191 ачко!). Быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. У КХЛ гуляў за мінскае "Дынама", "Ак Барс", "Авангард", "Тарпеда". Апошнія гады правёў у Румыніі, Славакіі, Украіне, Беларусі. Летась браты Сяргей і Андрэй Касціцыны кароткі час выступалі ў адной камандзе — салігорскім "Шахцёры".