Браты Касціцыны развіталіся з салігорскім ХК "Шахцёр"

Браты Касціцыны развіталіся з салігорскім ХК "Шахцёр"

З салігорскага хакейнага клуба "Шахцёр" сышлі браты Касціцыны, паведамляе ТГ-кнал "БХ".

Абодва браты гулялі за "Шахцёр" на нядаўнім Кубку Салея. Андрэй Касціцын правёў 6 гульняў і набраў 2 (0+2) ачкі, а Сяргей Касціцын зарабіў 5 (4+1) ачкоў за 7 сустрэч.

Пакуль невядома, дзе браты Касціцыны працягнуць кар'еру.

Доўгі час 36-гадовы Андрэй і 34-гадовы Сяргей Касціцыны гулялі ў НХЛ і КХЛ. А сёлета ў ліпені яны падпісалі кантракты з "Шахцёрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі