Сярод пастаянных членаў Саўбеза Беларусі сілавікоў стала больш
Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы дакумент, які датычны да дзейнасці Савета бяспекі Беларусі. Месяц таму быў апублікаваны дэкрэт №2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Цяпер жа з'явіўся ўказ № 214 "Аб Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь". Сцвярджаецца, што ён "не толькі абнаўляе і актуалізуе нормы", якія рэгламентуюць дзейнасць Саўбеза, "але і накіраваны на павышэнне яго ролі".
Але галоўным выглядае не гэта, а тое, што пастаяннымі членамі Саўбеза цяпер будуць таксама генпракурор і кіраўнік Камітэта дзяржкантроля, якія раней уваходзілі толькі ў яго пашыраны склад.
Сярод пастаянных членаў Саўбеза ўжо не будзе парытэту: "грамадзянскіх" застаецца 4, а сілавікоў будзе 6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.