Сын Бастунца: паказалі паперку, дзе было напісана штосьці пра карупцыю (відэа)
Міліцыянты правялі зранку ператрус і ў кватэры Арсенія — сына старшыні Беларускай асацыяцыі журнаістаў Андрэя Бастунца. Пра гэта ён расказаў журналістам.
Па яго словах, міліцыянты прыйшлі з ператрусам каля 7-й гадзіны раніцы. Іх было сем-восем чалавек, адзін з іх быў са зброяй. Званок у кватэры не працаваў, таму міліцыянты ламіліся ў дзверы з грукатам і крыкамі: "Адчыняйце, а то выламаем дзверы!"
"Спярша развярнулі тварам да сценкі, паклалі дзяўчыну на падлогу. Потым сказалі падымацца і нічога не баяцца. Я спытаўся, па якой прычыне ператрус. Паказалі паперку, у якой штосьці было напісана пра карупцыю", — кажа хлопец.
Забралі ўсю тэхніку — два камп'ютары, два тэлефоны (Аресенія і яго дзяўчыны), два старыя ноўтбукі жонкі Андрэя Бастунца
Ператрус дома ў намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага працягваўся тры-чатыры гадзіны. Міліцыянты агледзелі нават сметніцы і лядоўні. Забралі ноўтбукі, тэлефоны і сямейныя грошы. А таксама чамусць забралі ўсе кнігі Уладзіміра Арлова з аўтографамі.
Як заявіў Следчы камітэт, сёння ў праваабарончых арганізацыях краіны праходзяць ператрусы. Сілавікі шукаюць сляды "фінансавання пратэснай дзейнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.