Сёлета ад алкагольнага атручання памерла больш за 1 тысячу беларусаў

За пяць месяцаў 2010 года ад атручання алкаголем у Беларусі памерла 1 тысяса 57 чалавек. У асноўным, гэта людзі працаздольнага ўзросту, — паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Раман Мельнік. Па яго словах, асабліва актуальная гэтая праблема для вёскі, дзе шырокае распаўсюджванне набыла вытворчасць сурагатаў спіртных напояў. Сёлета ў сельскай мясцовасці было канфіскавана больш за 660 тысяч літраў самаробнай алкагольнай прадукцыі — значыць самагонкі і самагоннай брагі, — піша БелаПАН.

"Калі апошнія гады мы канфіскуем брагу тысячамі літраў (сотні літраў сівухі на выхадзе) — зразумела, што людзі ў сельскай мясцовасці вырашылі гэта зрабіць сваім бізнэсам", — адзначыў прадстаўнік МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі