Сёлетні ўраджай бульбы прагназуецца на 10-15% вышэй за леташні
![Сёлетні ўраджай бульбы прагназуецца на 10-15% вышэй за леташні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/potatoes-2108.jpg.webp?itok=IB0rz7r3)
Ураджай бульбы ў Беларусі сёлета чакаецца на 10-15% вышэйшы за леташні. Пра гэта першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
На яго думку, сёлетні год ідэальны для бульбы. "Пры такіх умовах надвор'я яна ўжо паспела і гатовая да ўборкі. Думаю, што ў сярэднім будзе ўраджай бульбы на 10-15% вышэй, чым у мінулым годзе", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.
Таксама Марыніч перакананы, што ўборка збожжавых культураў цалкам завершыцца да канца гэтага тыдня.