Сёння адзначаецца Дзень беларускай вайсковай славы
500 гадоў таму 30-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім пад Оршай разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.
Лічыцца, што гэта адна з самых славутых бітваў у нашай гісторыі. Аднак у Беларусі яе ўгодкі адзначаюцца толькі неафіцыйна.
Чыноўнікі з Аршанскага райвыканкама не далі згоды на правядзенне 6 верасня на Крапівеньскім полі фэсту і канцэрту. Тым не менш, гэтыя мясціны наведалі каля 100 чалавек (на здымку).
8 верасня а 19-й гадзіне ў Фарным касцёле ў Гродне пачнецца вялікі канцэрт, прысвечаны 500-м угодкам Аршанскай бітвы. Выступяць хоры з Беларусі, Літвы і Польшчы.
Варта адзначыць, што значна шырэй святкуецца юбілей нашымі суседзямі — ўкраінцамі, літоўцамі і палякамі.
Да 500-годдзя Аршанскай бітвы ў Беларусі выдалі настольную гульню “1514”
Пад Оршай з’явіліся гравюры з партрэтамі герояў ВКЛ (фота, відэа)
Фота — svaboda.org