Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў свеце 21 лютага. Гэтае свята было абвешчана ЮНЕСКА ў 1999 годзе.
Міжнародны дзень роднай мовы заахвочвае моўную разнастайнасць і шматмоўную адукацыі, а таксама спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
Дарэчы, паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з шасці тысяч моваў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення.