Сёння БАТЭ згуляе з “Ромай”
Сёння барысаўскі клуб БАТЭ правядзе заключны матч групавога раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Рыме барысаўчане згуляюць супраць “Ромы”. Пачатак матча ў 22:45. Трансляцыя будзе весціся на канале “Беларусь-2”.
Калі барысаўчане перамогуць сёння, то патрапяць або ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, або ў 1/16 Лігі Еўропы.
29 верасня БАТЭ выйграў “Рому” ў Барысаве з лікам 3:2 (пасля першага тайма лік быў 3:0).
Становішча камандаў у групе: "Барселона" — 13 ачкоў, "Баер", "Рома" — 5, БАТЭ — 4.
Сёння ў Леверкузэне таксама гуляюць "Баер" — "Барселона".
Фота: searchnews.info