Сёння футбольная зборная Беларусі згуляе з Люксембургам

Сёння футбольная зборная Беларусі згуляе з Люксембургам

У чацвер, 31 жніўня, футбольная зборная Беларусі згуляе з Люксембургам. Каманда Ігара Крывушэнкі правядзе адборачны матч чэмпіянату свету 2018 года ў гасцях. Жывая трансляцыя — на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 21.45. Чакаецца дэбют у складзе нацыянальнай зборнай Антона Сарокі, Аляксея Гаўрыловіча і Дзмітрыя Гушчанкі.

Як вядома, у хатнім матчы беларусы ўпусцілі перамогу, была зафіксавана нічыя 1:1. У групе “А” сёння пройдуць яшчэ дзве гульні: Балгарыя — Швецыя і Францыя — Нідэрланды. Лідыруюць шведы і французы — па 13 ачкоў, у Нідэрландаў — 10, у Балгарыі — 9 ачкоў. Зборная Беларусі займае 5-е месца з пяцю ачкамі, адно ачко (тое самае, набранае ў паядынку ў беларусамі) мае Люксембург.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі