Сёння пачнецца абвяшчэнне прысуду па справе Надзеі Саўчанка

Сёння пачнецца абвяшчэнне прысуду па справе Надзеі Саўчанка

21 сакавіка ў Растове-на-Доне пачнуць абвяшчаць прысуд палоннай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка. На зачытванне прысуду адведзена два дні. Расійская пракуратура патрабуе для яе 23 гады зняволення.

У Расіі Саўчанка вінвавацяць у забойстве двух журналістаў, а таксама незаконным перасячэнні мяжы. Саўчанка і яе адвакаты адпрэчваюць абвінавачанні і заяўляюць, што палонную ўкраінку незаконна вывезлі на тэрыторыю Расіі. Яе трымаюць там з лета 2014 года.

Адзін з адвакатаў Саўчанка Марк Фейгін лічыць, што лётчыцу асудзяць, але потым перададуць Украіне. Па яго словах, асноўным перамоўным бокам тут выступаюць ЗША. Разам з тым ён падкрэсліў, што цана вызвалення лётчыцы застаецца загадкавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі