Сёння пачынаецца суд па справе аб "змове з мэтай захопу ўлады"

Обвиняемые провели в заключении больше года / Белта
Обвиняемые провели в заключении больше года / Белта

Суд па справе аб "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" пачаўся сёння ў будынку суда Мінскага раёна. Чакалася, што справу пачнуць разглядаць яшчэ зімой 2022 года.

Па гэтай справе праходзяць пяцёра абвінавачаных. Адзін з іх — лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Яго абвінавачваюць па ч. 1 арт. 357 КК, максімальная санкцыя па ім — 12 гадоў пазбаўлення волі. Кастусёў правёў за кратамі больш за год. За гэты час у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Лідара БНФ затрымалі 12 красавіка ў Мінску, у гэты ж дзень у Маскве былі затрыманыя бізнесмен Юрый Зянковіч і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. Аляксандр Лукашэнка тады заявіў пра "раскрыццё дзяржаўнага перавароту" і падрыхтоўку замаху на яго і яго дзяцей. З фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні, вынікае, што за "змоўшчыкамі" доўгі час сачылі спецслужбы, а вайскоўцаў, з якімі яны кантактавалі, ім падставілі.

Таксама абвінавачаныя па гэтай справе Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, іх будуць судзіць па ч. 1 арт. 342 КК — актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

UPD. Судовае паседжанне зрабілі адкрытым. Пра гэта паведамілі сваякі Рыгора Кастусёва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі