Сёння пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па біялогіі
Сёлета ў Беларусі дысцыпліну выказалі жаданне здаваць больш за 24660 абітурыентаў.
Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мінадукацыі Мікалай Фяськоў нагадвае, што за выкарыстанне шпаргалак, мабільных тэлефонаў абітурыента адразу ж вывядуць з аўдыторыі. Яго пазбавяць права здаваць тэставанне па прадмеце.
Выпрабаванні традыцыйна пачнуцца па ўсёй краіне а 11-й гадзіне, адзначае БЕЛТА.
Дарэчы, за нецэнзурныя словы на бланках цэнтралізаванага тэставання абітурыентаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Яны не атрымаюць сертыфікатаў ЦТ і не змогуць прыняць далейшы ўдзел ва ўступнай кампаніі.
Фота — sb.by