20 гадоў таму ў Беларусі адмянілі "Пагоню" і бел-чырвона-белы сцяг

14 траўня спаўняецца 20 гадоў першаму рэферэндуму ў гісторыі незалежнай Беларусі. Ён быў арганізаваны з ініцыятывы прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.

На ўсенароднае абмеркаванне былі вынесеныя чатыры пытанні:

1. Ці згодны Вы з наданнем рускай мове аднолькавага статусу з беларускай?

2. Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?

3. Ці падтрымліваеце Вы дзеянні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, скіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расейскай Федэрацыяй?

4. Ці згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага ці грубага парушэння Канстытуцыі?

Першыя тры пытанні былі мелі абавязковы характар, чацвёртае — кансультацыйны.

Пратэсты Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і ўказанні, што згодна з заканадаўствам пытанні мовы і сімволікі не могуць выносіцца на рэферэндум, былі праігнараваныя.

У выніку, большасць удзельнікаў рэферэндуму далі станоўчыя адказы на ўсе пытанні. Пасля гэтага ў Беларусі была змененая дзяржаўная сімволіка і звузілася сфера ўжывання беларускай мовы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі