Сёння стане вядома, хто прадставіць Беларусь на “Еўрабачанні”
16 лютага стане вядома, хто прадставіць Беларусь на “Еўрабачанні”. У пятніцу пройдзе фінал нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс песні. У жывым эфіры яго будзе трансляваць тэлеканал “Беларусь 1”, пачатак у 22:15.
У фінале выступяць дзесяць выканаўцаў і гуртоў:
1. Adagio, кампазіцыя "Ты і я";
2. ALEKSEEV, "Forever";
3. Shuma, "Хмаркі";
4. Napoli, "Chasing Rushes";
5. Анастасія Малашкевіч, "World on Fire";
6. Гюнэш, "I won't Cry";
7. Радиоволна, "Subway Lines";
8. Alen Hit, "I don't Care";
9. Lexy Weaver, "Ain't You";
10. Кірыл Гуд, "Deja Vu".
Вядучымі шоу будуць Вольга Рыжыкава і Тэа.