Сёння створаць тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы

Сёння створаць тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы

27 чэрвеня ў Беларусі будуць створаныя тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі, якія будуць працаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Самі выбары адбудуцца 11 верасня.

Будзе створана шэсць абласных і Мінскі гарадскі тэрытарыяльны выбаркам, а таксама 110 акруговых камісій. Найбольшая колькасць акруговых выбаркамаў будзе створаная ў Мінску — 20. У Мінскай і Гомельскай абласцях іх будзе па 17, у Брэсцкай — 16, у Віцебскай — 14, у Гродзенскай і Магілёўскай — па 13.

Першыя паседжанні тэрытарыяльных і акруговых выбаркамаў павінны прайсці не пазней як праз тры дні з дня іх стварэння.

У склад участковых выбарчых камісій вылучаць прадстаўнікоў можна будзе па 24 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі