Сёння ў Беларусь прыбываюць назіральнікі за выбарамі ад БДІПЧ АБСЕ

Сёння ў Беларусь прыбываюць назіральнікі за выбарамі ад БДІПЧ АБСЕ

31 ліпеня ў Беларусь прыязджае місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ), перадае БелаПАН. Удзельнікі місіі прыбудуць для назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.

Узначальвае дэлегацыю прадстаўніца Італіі Каэтана дэ Зулуета Аўтрам. 2 жніўня міжнародныя назіральнікі плануюць наведаць Цэнтральную выбарчую камісію і сустрэцца з яе кіраўніцай Лідзіяй Ярмошынай.

Раней паведамлялася, што БДІПЧ АБСЕ плануе накіраваць на беларускія парламенцкія выбары 40 доўгатэрміновых і 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі