Сёння ў Беларусі абнулілі стаўку валютнага падатку

У Беларусі з сённяшняга дня стаўку валютнага падатку на біржавыя аперацыі знізілі з 10% да 0%. Адпаведную пастанову ў аўторак прыняў Савет міністраў.

Чакаецца, што тое самае адбудзецца і з камісійным зборам пры пакупцы валюты насельніцтвам, які складае 10%. Рашэнне мусіць прыняць Нацыянальны банк.

Нагадаем, з 20 снежня ў Беларусі дзейнічаў 30% збор з продажу валюты. Аднак 30 снежня ён быў зніжаны да 20%, а з 6 студзеня — да 10%. Мэтай увядзення збору было спыненне валютнага ажыятажу сярод насельніцтва.

Інфармацыя пра зніжэнне Саўмінам да 10% стаўкі падатку на біржавыя аперацыі па пакупцы замежнай валюты з'явілася 5 студзеня. Неўзабаве пасля гэтага Нацбанк паведаміў пра такое ж зніжэнне камісійнага збору пры пакупцы валюты насельніцтвам. Пакуль на сайце Нацыянальнага банка няма інфармацыі пра абнуленне.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі