Сёння ў Мінск прыляціць Дар'я Домрачава
Ёй рыхтуецца ўрачыстая сустрэча.
Сёння ў Мінск прыляціць найлепшая біятланістка свету Дар'я Домрачава. Міністэрства спорту і турызму рыхтуе ўрачыстую сустрэчу. Плануецца, што самалёт прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце ў 23.25.
Нагадаем, па выніках сезону Домрачава перамагла ў агульным заліку Кубка свету і ўпершыню стала ўладальніцай Вялікага Крышталёвага глобуса. Летась Дар'я стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай. Такім чынам, яна дасягнула галоўных вышынь у жаночым біятлоне. Да таго ж, 28-гадовая Дар'я Домрачава — Герой Беларусі.
Фота: ria.ru