Сёння ў Тбілісі Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Грузіі
Кіраўнік Беларусі ўпершыню знаходзіцца з афіцыйным візітам у гэтай краіне.
Пачаўся першы афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію. Асноўнай тэмай перамоваў з кіраўніцтвам гэтай краіны стане падтрымка суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці грузінскай дзяржавы.
У чацвер, 23 красавіка, адбудуцца перамовы беларускага лідара з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, пройдуць сустрэчы з прэм’ер-міністрам Іракліем Гарыбашвілі, каталікосам-патрыярхам усёй Грузіі Іліей II, а таксама цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў. Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка наведае Кафедральны сабор Святой Тройцы ў Тбілісі.
Падчас трохдзённага візіту Лукашэнкі пройдзе грузіна-беларускі бізнэс-форум.
На здымку: Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі ўсклалі вянок да магілы Невядомага салдата ў Тбілісі. Фота: БЕЛТА.