Сёння выраслі курсы долара, еўра і расійскага рубля
У пятніцу на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў і складае 8900 рублёў, курс еўра вырас на 30 рублёў — да 11910, курс расійскага рубля складае 271 беларускі рубель (учора — 270).
Нагадаем, у чацвер, 8 жніўня, курс долара знізіўся на 10 рублёў, а курс еўра вырас на 60.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net