Сёння завяршаецца вылучэнне кандыдатаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі

Сёння завяршаецца вылучэнне кандыдатаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі

У Беларусі 24 ліпеня завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісій.

Гэта апошні дзень, у які сваіх прадстаўнікоў у склад камісій могуць прапанаваць палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне. Паводле нормаў заканадаўства, у складзе выбарчай камісіі можа быць ад 5 да 19 чалавек.

Участковыя выбарчыя камісіі будуць сфармаваныя не пазней за 27 ліпеня.

Паралельна ў Беларусі адбываецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Цяпер прэтэндэнты збіраюць галасы за сваё вылучэнне. Гэты этап выбарчай кампаніі завершыцца 1 жніўня.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі