“Таміфлю” прадаюць у мінскіх аптэках толькі па рэцэптах
У Мінску гэты супрацьвірусны прэпарат каштуе каля $40, у Маскве — $60, у Варшаве — ад $40 да $60
Эфектыўны супрацьвірусны прэпарат “Таміфлю” з’явіўся ў продажы ў мінскіх аптэках, але прадаецца толькі па рэцэптах, якія ўвялі з-за яго абмежаванай колькасці, а таксама для таго, каб лекі трапілі тым, каму яны сапраўды патрэбныя. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў мінскім офісе “Белфармацыі”, якой належыць сетка аптэк.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, у Беларусь са Швейцарыі паступіла больш за 40 тысяч упаковак прэпарату “Таміфлю”. Раней ён прадаваўся па 120 тысяч рублёў, а на курс лячэння патрэбныя тры ўпакоўкі. Цяпер “Таміфлю” каштуе ад 112 да 114 тысяч рублёў (каля 40 долараў). Для параўнання, у Варшаве ў аптэках кошты вагаюцца ад 110 да 160 злотых (ад 40 да 60 долараў), у Маскве — 1700-1900 расійскіх рублёў (каля 60 долараў).
"Таміфлю" ўжо прадаецца па рэцэптах у 10 сталічных аптэках "Белфармацыі". Іх спіс, які абнаўляецца, можна паглядзець тут, набраўшы ў пашукавіку "Тамифлю"