Тарыфную стаўку першага разраду павысяць у Беларусі ў лютым і сакавіку
Адпаведнае рашэнне прыняў беларускі ўрад у пастанове №109 ад 18 лютага.
Тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі павысіцца ў лютым і ў сакавіку. Такое рашэнне прыняў Савета міністраў пастановай №109 ад 18 лютага 2015 года.
Як паведамляе БЕЛТА, ад 1 лютага тарыфная стаўка першага разраду прызначаная ў 277 тысяч рублёў, ад 1 сакавіка яна будзе вызначаная ў 292 тысячы рублёў.
Ад велічыні стаўкі першага разраду вызначаюцца ўсе астатнія заробкі ў бюджэтнай сферы. Павышэнне тарыфнай стаўкі дазволіць павялічыць заробкі бюджэтікам. Таксама павялічацца памеры дзяржаўных стыпендый навучэнцам, даплат маладым спецыялістам, за вучоныя ступені, а таксама іншых выплат, якія залежаць ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду.
У 2014 годзе тарыфная стаўка павышалася двойчы. Ад 1 красавіка яна была роўная 262 тыс.руб, а з 1 траўня вырасла да 275 тыс.руб.
Фота — rh.by