Тэлевядучы зрабіў сэлфі ў кратары дзеючага вулкана (фота, відэа)
Джордж Куруніс пайшоў на такі крок на востраве Амбрым у Ціхім акіяне.
У спецыяльным касцюме ён спусціўся на 400 метраў у кратар вулкана Марум.
"Вулканічнае сэлфі. Калі звычайныя сэлфі не дастаткова экстрэмальныя", — напісаў тэлевядучы ў Twitter. Ён назваў тое, што ўбачыў, "пеклам на Зямлі".
Як адзначае Delfi, аператар, які быў з Курунісам, зняў відаролік пра падарожжа тэлевядучага-экстрэмала.
На Зямлю зваліўся кавалак астэроіда, кратар — 12 метраў (фота, відэа)