Тэмпература паветра ў Беларусі перавысіць кліматычную норму на 10 градусаў

Тэмпература паветра ў Беларусі перавысіць кліматычную норму на 10 градусаў

Тэмпература паветра ў Беларусі ў бліжэйшыя дні перавысіць кліматычную норму на 10 градусаў. Сіноптыкі кажуць, што ў нашай краіне ў лютым можа ўсталявацца нават не сакавіцкае, а красавіцкае надвор'е. Прычына — цёплае паветра, якое працягвае паступаць з Атлантыкі і блакаваць арктычны холад.

Як піша ў Facebook начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, у пятніцу і ў суботу ўначы будзе ад мінус 4-5 градусаў да 1 цяпла, удзень — ад 1 марозу да 4 цяпла. Чакаецца мокры снег, з пераходам у дождж. У нядзелю пацяплее. Удзень будзе ўжо 2-7 градусаў са знакам плюс, а на Брэстчыне — 8-10 цяпла. Ападкі пройдуць толькі ў начныя гадзіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі