Тэмпературны рэкорд 40-гадовай даўнасці пабіты ў Мінску 1 траўня
1 траўня ў Мінску быў пабіты тэмпературны рэкорд 1977 года, перадае БЕЛТА са спасылкай на звесткі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
1 траўня ў беларускай сталіцы паветра прагрэлася да +27,4 градуса. Папярэдні рэкорд гэтага дня быў пастаўлены ў 1977 годзе — 26,7 градуса цяпла.
На сёння сіноптыкі прагназуюць +19...+25, па паўднёвым усходзе — да 26-29 градусаў вышэй за нуль. Чакаецца пераменная воблачнасць, удзень пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы, пры навальніцах парывісты.