Тэнісіст Ігнацік выйграў першы турнір серыі "ATP Challenger Tour"
У Японіі на турніры серыі "ATP Challenger Tour" з прызавым фондам 35 тысяч долараў адбыўся вырашальны паядынак адзінкавага разраду. Беларус Уладзімір Ігнацік (№258 АТП) абыграў японца Тацуму Іто (227) — 7:6 (9:7), 7:6 (7:3). Як адзначае "Прессбол", у кар'еры нашага суайчынніка гэта першы выйграны турнір серыі "ATP Challenger Tour".