Тэракт у кувейцкай мячэці. Загінула не менш за 20 чалавек
Адказнасць за тэракт узялі баевікі “Ісламскай дзяржавы”.
У выніку выбуху ў мячэці імама Садыка ў Эль-Кувейце загінулі не менш за 20 чалавек, паведамляе ВВС.
Па дадзеных тэлеканала “Аль-Джазіра”, падчас тэракта загінула як мінімум 24 чалавекі. У сваю чаргу спадарожнікавы тэлеканал “Аль-Хадасы” кажа пра 23 загінуўшых.
Адказнасць за напад узялі на сябе баевікі тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава". Яе ўдзельнікі раней заклікалі сваіх прыхільнікаў узмацніць нападзенні падчас святога мусульманскага месяца Рамадан.
Мячэць імама Садыка ў сталіцы Кувейта з'яўляецца вельмі папулярнай сярод вернікаў.
Фота: AFP, saudia-press.com