Тэрарыста Джахара Царнаева асудзілі на смяротную кару

У амерыканскім Бостане суд прысяжных 15 траўня вынес вердыкт у дачыненні да тэрарыста чачэнскага паходжання Джахара Царнаева. Яго прысудзілі да смяротнага пакарання за тэракт на Бостанскім марафоне ў красавіку 2013 года.

13 траўня дзяржаўны абвінаваўца, заклікаючы прысяжных вынесці смяротны прысуд, адзначыў, што такое пакаранне можа быць адзіным справядлівым прысудам за ўчыненыя Царнаевым злачынствы.

Тэракт ля фінішнай рысы Бостанскага марафону адбыўся 15 красавіка 2013 года. Тады з інтэрвалам у 12 секундаў адбыліся два выбухі, ахвярамі якіх сталі тры чалавекі. Больш за 260 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Джахара Царнаева прызналі вінаватым ва ўжыванні зброі масавага паражэння супраць фізічных асоб, якая пацягнула смерць — агулам ён быў прызнаны вінаватым па ўсіх 30 пунктах абвінавачвання. Яго брат Тамерлан, які дзейнічаў сумесна з Джахарам, загінуў пры затрыманні.

Фота: kapital.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі