Тэрарысты з мінамётаў знішчылі аўтамабіль Яраша
Кіраўнік "Правага сектара" ўдзельнічае ў баях на ўскраіне Данецка. Там ваюе 5-ы асобны батальён "Добраахвотнага ўкраінскага корпусу".
Як напісаў сёння ў Facebook Дзмітро Яраш, учора яго падраздзяленне вяло бой на працягу 16 гадзін. Каля трох гадзін добраахвотнікаў абстрэльвалі з мінамётаў тэрарысты, пакуль іх не падавіла ўкраінская артылерыя. У 5-м батальёне не было страт. "Адзінае непрыемнае — пад мінамётным абстрэлам загінуў мой пікап л200", — піша Яраш.