"Тэрмінатар" разварушыў Буда-Кашалёва – 30 гледачоў за 2 дні!
Пакуль Мінск перажывае кінабум, у рэгіянальных кінатэатрах паказваюць мінулагоднія "прэм'еры". "Калі два чалавекі прыходзяць, мы фільм паказваем," — ці то скардзяцца, ці то ганарацца ў райцэнтрах Сёлета сталічныя кінатэатры наведала на 700 тысяч чалавек больш, чым год таму, — гаворыць Еўрарадыё дырэктар мінскага УП "Кінавідэапракат" Васіль Коктыш:
"За 7 месяцаў кінатэатры наведала 2 мільёна 670 тысяч гледачоў. Звычайна фільмаў, якія здольныя запоўніць поўную залу, 8-10 на год. А ў гэтым годзе такіх фільмаў ужо 16".
Спачатку ў пракаце лідыравалі расійскія "Любоў-маркоў", "Любоў у вялікім горадзе", "Стылягі", "Населены востраў". Але ўлетку у пракат выйшлі "Трансформеры", "Ледніковы перыяд" і "Тэрмінатар-4".
Гэта раней "Сібірскі цырульнік" паказвалі ў Мінску праз 8 месяцаў пасля выхаду фільма ў пракат. Зараз усе сусветныя прэм'еры адбываюцца ва ўсіх краінах адначасова. Амерыканскія канадскія нават на дзень раней — з-за гадзіннага поясу.
Беларускі райцэнтр Буда-Кашалёва знаходзіцца ў адным гадзінным поясе з Мінскам. Але кінапрэм'еры тут адбываюцца... праз гады!
У Буда-Кашалёўскім кінатэатру "Крыніца" на гэтым тыдні можна паглядзець фільмы... 1990-х гадоў. Ёсць і адна "прэм'ера" — фільм 2008 (!) года, распавялі Еўрарадыё ў Буда-Кашалёўскім кінатэатры "Крыніца".
Афіша кінатэатра "Крыніца": "З 18 па 20 жніўня "6 дзён, 7 начэй" (ЗША, 1998), "Я люблю непрыемнасці" (ЗША, 1994), а з 25 па 27 жніўня ў нас прэм'ера: упершыню на экране фільм "Крабат" (Германія, 2008)"
ЕРБ: "І колькі фільм збірае гледачоў?"
Кінатэатр "Крыніца": "Гледзячы які. Вось у нас быў "Тэрмінатар" — дык за два дні паглядзела прыстойная колькасць. Купілі білетаў на 40 тысяч рублёў — 30 чалавек прыйшло! Але гэтак не заўсёды. Бывае так, што ўвогуле няма гледачоў, бывае, што чатыры ці пяць, альбо тры. Калі два чалавекі прыходзяць, то мы фільм паказваем".
Рэпертуар кінатэатра "Ўзыход", што ў Жыткавічах, больш сучасны. Там у жніўні можна паглядзець "Анёлаў і дэманаў" ды нават "Людзей Ікс-4".
Але з наведвальнасцю таксама складанасці, распавядае супрацоўніца кінатэатру Кацярына Васільева.
Кінатэатр "Узыход": "У нас гарадок вельмі маленькі. На прэм'еру можа прыйсці 70 чалавек ці крыху болей. А на звычайны паказ — да 15 чалавек".
Спадарыня Васільева кажа, што фільм прыходзіць з Мінску месяцы праз тры.
Наваградскі кінатэатр "Звязда" зараз круціць "Рэмба-4" ды французскую стужку "Ларга Вінч. Пачатак". Абедзве выйшлі ў 2008 годзе:
Кінатэатр "Звязда": "Наведвальнасць розная. Калі 4, калі 6, калі 9, а калі і 12 чалавек. У кінатэатры зала невялікая — 130 месцаў. Зараз па лагерах выязджаем. Па дзіцячых садках таксама паказваем мульцікі".