The Times: ЕС дасць Вялікабрытаніі адтэрміноўку Brexit да лютага 2020-га

The Times: ЕС дасць Вялікабрытаніі адтэрміноўку Brexit да лютага 2020-га

ЕС дасць Вялікабрытаніі адтэрміноўку Brexit да лютага 2020-га, піша The Times са спасылкай на свае крыніцы ў дыпламатычных колах у Бруселі. Гэта адбудзецца ў выпадку, калі дэпутаты брытанскага парламента зноў не падтрымаюць дакумент, неабходны для выхаду з Еўрасаюза. Чакаецца, што прэм'ер-міністр Борыс Джонсан унясе ў парламент згаданы законапраект на наступным тыдні.

Выданне звяртае ўвагу на тое, што да лютага наступнага года ўрад можа рабіць новыя спробы правядзення пагаднення з ЕС праз парламент. Больш таго, не выключана адтэрміноўка да чэрвеня 2020-га.

Планавалася, што Вялікабрытанія выйдзе з Еўрасаюза 31 кастрычніка. На мінулым тыдні брытанскі прэм'ер дамовіўся з Бруселем пра абноўленае пагадненне аб выхадзе з ЕС. Дакумент быў ухвалены самітам Еўрасаюза. Заставалася толькі, каб яго ўхваліў парламент Вялікабрытаніі, але гэтага не адбылося. 19 кастрычніка Палата абшчынаў прагаласавала за адтэрміноўку. Яна неабходна, каб  спачатку ўнесці змены ва ўнутранае заканадаўства, а потым выносіць на галасаванне праект пагаднення з Бруселем. Джонсан лічыць адтэрміноўку памылкай. Тым не менш, ён вымушаны быў накіраваць ліст у Брусель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі