Толькі з дазволу “каліноўцаў”? Як фармаваць урад у выгнанні

Толькі з дазволу “каліноўцаў”? Як фармаваць урад у выгнанні

Што мусяць зрабіць дэмакратычныя сілы Беларусі цяпер, каб усё ж перамагчы рэжым Лукашэнкі? Прадстаўнік руху “Супраціў” Дзмітрый Шчыгельскі прапануе “зрабіць стаўку” на нацыянальна-вызваленчы рух.

Базіс нацыянальна-вызваленчага руху — гэта тыя, хто гатовы да сілавых дзеянняў, мае падрыхтоўку, зброю, амуніцыю, — выказаў меркаванне Шчыгельскі падчас дэбатаў на Еўрарадыё. — Акрамя гэтага, гэта тая частка, якая знаходзіцца ўнутры Беларусі. Гэта ўрад у выгнанні, але ўрад у выгнанні можа быць зроблены толькі пасля таго, як яго “апрувіць”, “кашэрызіруе”… То бок, мы павінны “скакаць ад печкі”, ад падмурка — ад гэтага палка [імя Каліноўскага], ад гэтых сілаў, пасля яны пагаджаюцца з тым, што гэты ўрад нас задавальняе, мы гатовыя яго падтрымліваць і яму падпарадкоўвацца. Пасля фармуецца дыпламатычнае прадстаўніцтва.

Па словах Шчыгельскага, калі ўсе гэтыя часткі будуць “сінхранізаваны і прызнаюць адно аднаго”, тады “будзе хоць які шанец”. “Я не кажу, што гарантыя, але шанец”, — дадаў ён.

На пытанне пра тое, ці значыць гэта, што полк мусіць “выдаць мандат” Ціханоўскай на фармаванне ўраду ў выгнанні, Шчыгельскі ўдакладніў: “Альбо ў якасці сімвала прысутнічаць ва ўрадзе ў выгнанні, гэта розныя рэчы”.

Polls

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі