Топ-5: навіны 24 сакавіка

Топ-5: навіны 24 сакавіка

Акцыя Дзень волі ў цэнтры сталіцы будзе несанкцыяванай

Акцыя Дзень волі ў цэнтры сталіцы будзе несанкцыяванай. Гэта стала вядома пасля таго, як апошні з арганізатараў акцыі Алесь Макаў адклікаў сваю заяўку на правядзенне мерапрыемства.

Справа ў тым, што ў пятніцу гарадскія ўлады адмовілі ў зборы ля Акадэміі навук і шэсці да парку Янкі Купалы, як было прапанавана ў заяўцы.

Замест гэтага чыноўнікі прапанавалі сабрацца ў 12.30 на плошчы Бангалор і ладзіць мітынг у парку Дружбы народаў. Аднак арганізатары Дня волі не пагадзіліся на гэтыя ўмовы.

Топ-5: навіны 24 сакавіка
Фота: Еўрарадыё

У пятніцу вядомая актывістка дэмакратычнага руху Ніна Багінская выйшла да будынка КДБ на праспекце Незалежнасці ў Мінску. У руках яна трымала плакат "Свабоду палітвязням!". На плакаце пералічваліся 25 актывістаў, затрыманыя ў апошнія дні, а таксама палітвязні, якія раней трапілі за краты.

Спачатку амапаўцы ўстрымліваліся ад актыўных дзеянняў, але прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку пікету яны падагналі бус і затрымалі жанчыну.

Топ-5: навіны 24 сакавіка
Фота са старонкі Крысціны Бярдынскіх у Facebook

У Мінску міліцыянты затрымалі людзей, якія збіралі сродкі для актывістаў, арыштаваных цягам апошніх трох дзён. Гэта адбылося ў офісе Беларускай партыі зялёных.

Людзі ў форме заблакавалі ўваход у памяшканне, а пасля, дачакаўшыся транспарту, адвезлі ўсіх прысутных у аддзел міліцыі.

Пры гэтым праваахоўнікі казалі затрыманым, што яны не затрыманыя, а ў аддзяленне іх вязуць "для высвятлення абставінаў". Агулам было затрымана да 15 чалавек.

Топ-5: навіны 24 сакавіка
Някляеў, Статкевіч, міліцыя. Фота: "Белсат"

Мікалай Статкевіч не мае дачынення да закліку не выходзіць на шэсце з нагоды Дня волі, які раніцай 24 сакавіка пачаў распаўсюджвацца ад яго імя ў сацыяльных сетках. Пра гэта Еўрарадыё распавёў палітык Уладзімір Някляеў.

Нагадаем, што спачатку заклік з'явіўся ў профілі Мікалая Статкевіча ў Viber, а пасля пачаў распаўсюджвацца па сацыяльных сетках.

Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч таксама сцвярджае, што яе муж не пісаў падобныя паведамленні. 

Топ-5: навіны 24 сакавіка
Курапаты. Фота: Еўрарадыё

У Курапатах у бліжэйшы час створаць мемарыяльны комплекс. Пра гэта  ў пятніцу падчас наведвання Лідскага раёна заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, гэта будзе месца пакланення людзям, якія там загінулі.  Кіраўнік краіны распавёў, што ён ужо загадаў стварыць невялікі мемарыял у выглядзе капліцы. Цяпер ідзе конкурс.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі