Трагедыя на аўташоў у Польшчы (відэа)

У польскім горадзе Познань падчас аўташоў Gran Turismo Polonia кіроўца спартыўнага аўтамабіля шведскай вытворчасці Koenigsegg страціў кантроль над аўтамабілем і заехаў у натоўп гледачоў. У выніку 17 чалавек параненыя, у чатырох з іх цяжкія траўмы, паведамляе newsru.com.

Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што стан усіх параненых стабільны, іх жыццю нішто не пагражае. Людзі, якія атрымалі лёгкія раненні, пасля аказання медыцынскай дапамогі былі адпушчаныя дадому. У бальніцах застаюцца пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

На відэазапісе відаць, як спорткар на прамым участку дарогі нечакана рэзка паварочвае направа, пасля збівае плот і ўразаецца ў натоўп.

Па дадзеных паліцыі, кіроўца быў цвярозы. Вінаваты ў аварыі з'яўляецца дасведчаным спартоўцам, ён мае шматгадовы стаж спартовага кіравання, адзначылі ў паліцыі. Ён не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі