Трагедыя ў Берліне: што вядома на дадзены момант

Трагедыя ў Берліне: што вядома на дадзены момант

Увечары 19 снежня ў цэнтры Берліна грузавік урэзаўся ў Калядны кірмаш (Weihnachtsmarkt). Гэта адбылося на плошчы Брайтшайдплац, побач з якой знаходзіцца адна з самых папулярных у аматараў шопінга вуліца Курфюрстэндам, знакамітая царква Гедэхтніскірхе і Берлінскі Заапарк. 

 

Трагедыя ў Берліне: што вядома на дадзены момант
Фота: welt.de

Па дадзеных паліцыі, у 20.00 грузавік з польскімі нумарамі ўехаў у кірмаш, які знаходзіцца ўбаку ад праезнай часткі (у гэты час працуюць усе крамы і кірмаш, які лічыцца адным з самых вялікіх у горадзе). 
На дадзены момант паведамляецца пра не менш за 9 загінулых і 50 параненых. На калядных кірмашах а таксама ў метро па ўсім горадзе ўзмоцненыя меры бяспекі.

 

Шакуючае відэа з месца трагедыі

Як піша DW, паліцыя ўстанавіла, што ў грузавіку знаходзілася двое мужчын. Адзін з іх знойдзены мёртвым, другі быў затрыманы недалёка ад месца здарэння, у Ціргартэн, пры спробе збегчы. Уладальнік польскай кампаніі Ariel Zurawski, якому належыць грузавік, паведаміў паліцыі, што сувязь з ягоным кіроўцам знікла ўдзень панядзелка, і што грузавік быў скрадзены.

Трагедыя ў Берліне: што вядома на дадзены момант

Паводле Die Welt, паліцыя дагэтуль высвятляе, ці з'яўляецца здарэнне тэрактам, але паведамляе, што ў раёне Брайтшайдплац цяпер бяспечна. Пра асобу затрыманага пакуль не паведамляецца.

Здарэнне ў Берліне вельмі нагадвае ліпеньскі тэракт у Ніцы, калі грузавік на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў натоўп людзей, якія вярталіся дадому з салюту, прымеркаванага да Дня ўзяцця Бастыліі. Тады 86 чалавек загінулі, больш за 300 атрымалі раненні. Кіроўца грузавіка, ураджэнец Туніса, быў застрэлены паліцыяй. Адказнасць за тэракт узяла на сябе Ісламская Дзяржава.

 

Трагедыя ў Берліне: што вядома на дадзены момант
Фота: welt.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі