Транспартная інспекцыя сёлета канфіскавала за парушэнні 109 маршрутак
Маршрутка
За 10 месяцаў 2023 года транспартная інспекцыя Мінтранса канфіскавала 109 мікрааўтобусаў, 75 легкавых аўтамабіляў і адзін аўтобус, паведамляе ведамства. Прычынай называюць выяўленыя парушэнні.
За гэты ж час было праведзена каля 820 кантрольных закупак. Інспектары выявілі 1234 парушэнняў.
Кантрольную закупку і канфіскацыу транспарту ў нядобрасумленных перавозчыкаў у транспартнай інспекцыі называюць новымі метадамі кантролю.
Масавыя праверкі маршрутак пачаліся пасля аварыі пад Смалявічамі ў лютым 2023 года. Гружаны МАЗ выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў маршрутку, запоўненую пасажырамі. Ахвярамі аварыі сталі 13 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.