Трэці камітэт Генасамблеі ААН падтрымаў беларускую рэзалюцыю

Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН (сацыяльныя, гуманітарныя пытанні і пытанні культуры) прыняў кансенсусам ініцыяваную Беларуссю рэзалюцыю "Паляпшэнне намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі". Як паведаміла прэс-служба беларускага МЗС, сааўтарамі рэзалюцыі сталі больш за 70 дзяржаў.

У дакуменце адзначаны прагрэс у галіне барацьбы з гандлем людзьмі, дасягнуты міжнароднай супольнасцю за мінулы год, і ўтрымліваюцца практычныя рэкамендацыі па далейшых дзеяннях, скіраваных на яго выкараненне. На думку беларускага боку, глабальны план дзеянняў закліканы стаць эфектыўным механізмам актывізацыі намаганняў міжнароднай супольнасці ў барацьбе з гандлем "жывым" таварам, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі