Трэнер Сяргей Бароўскі звольнены з мінскага “Дынама”

Трэнер Сяргей Бароўскі звольнены з мінскага “Дынама”

Футбольны клуб “Дынама-Мінск” адправіў у адстаўку галоўнага трэнера каманды Сяргея Бароўскага, паведамляе Tribuna.com. Пасля пяці тураў бягучага сезона мінчане з 9 ачкамі займаюць толькі пятае месца ў турнірнай табліцы. У актыве каманды тры перамогі і два паражэнні (ад “Тарпеда-БелАЗ” і “Гарадзеі”). Таксама сталічны клуб вылецеў з Кубка краіны, саступіўшы ў чвэрцьфінале брэсцкаму “Дынама”.

30 красавіка, пасля апошняга матча, які завяршыўся выязным паражэннем ад “Гарадзеі” (0:1), Сяргей Бароўскі пракаментаваў інфармацыю пра сваю магчымую адстаўку: “Такія чуткі заўсёды ёсць у кожнага трэнера, які працуе ў “Дынама”… Пакуль гульня не такая, якую хацелася б бачыць. Пакуль няма тых людзей, на якіх я разлічваў. Ідзе прыцірка. Пакуль усё атрымліваецца рваным”.

Сяргей Бароўскі ўзначаліў мінскае “Дынама” 15 ліпеня мінулага года, замяніўшы на гэтай пасадзе серба Вука Рашавіча. У мінулым сезоне каманда заняла 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі і ўпершыню за два гады не трапіла на групавы этап Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі