Турыстка ехала ў Кітай з 2 кг золата, прымацаванага да ног скотчам
Турыстка з Расіі ехала ў Кітай з залатымі зліткамі, прымацаванымі да ступняў ног скотчам. Здарэнне адбылося ў Забайкаллі. На адным з мытных пунктаў дзяўчына выклікала падазрэнне, паколькі ненатуральна перастаўляла ногі, калі ішла. Да таго ж перад мытным кантролем яна нервавалася. Кантрабанду знайшлі з дапамогай стацыянарнага металашукальніка. Дзяўчына аддала мытнікам 8 залатых зліткаў агульнай вагой 1 кг 863 грамы, інфармуе dvtu.customs.ru.
Кантрабанда ацэненая на суму амаль 80 тысяч долараў. Эксперты засведчылі, што зліткі зробленыя не на прадпрыемстве. Дзяўчына прызналася, што везла золата праз мяжу на просьбу грамадзяніна Кітая, які паабяцаў ёй грашовае ўзнагароджанне. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Незаконнае перамяшчэнне стратэгічна важных тавараў і рэсурсаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.