СМІ: Беларусь гатовая прыпыніць транзіт расійскай нафты ў Еўропу
Беларускія ўлады могуць прыпыніць транспартаванне расійскай нафты за мяжу па нафтаправодзе "Дружба". Пра гэта піша партал TUT.BY са спасылкай на свае крыніцы.
"Ужо ёсць праект пастановы [ўрада], якім у ліку іншага прыпыняецца транспартаванне нафты па "Дружбе" ў Еўропу", — перадаюць журналісты словы сваёй крыніцы. Паведамляецца, што гэтая мера выкліканая неабходнасцю дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь.
"Нафта — дарагая. "Труба" сёння самы танны транспарт. Трэба працаваць па ім. Тады можа быць альтэрнатыва Расіі", — сказаў журналістам TUT.by другі суразмоўца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.