Тыгры, якіх затрымалі на беларуска-польскай мяжы, адправіліся ў Іспанію

Тыгры, якіх затрымалі на беларуска-польскай мяжы, адправіліся ў Іспанію

Тыгры, якіх затрымалі на беларуска-польскай мяжы, нарэшце атрымалі пастаяннае месца жыхарства. Як піша ў Фэйсбуку прэс-служба познаньскага заапарку, пяць жывёлаў адправіліся ў прытулак у Іспаніі. 

Каб тыгры ў дарозе не адчувалі стрэс, іх часова ўсыпілі. Падчас падрыхтоўкі да іх перавозкі давялося на дзень зачыніць заапарк. 

Да свайго новага дома тыгры адправіліся ў ноч з 30 лістапада на 1 снежня. І пад вечар нядзелі аўтамабілі з драпежнікамі пераехалі мяжу з Іспаніяй.

Дырэктарка познаньскага заапарку Ева Зграбчынска адмаўляецца ад узнагароды за выратаванне тыграў, якую паабяцаў мэр Познані. Жанчына хоча, каб абяцаныя 10 тысяч злотых пайшлі на стварэнне прытулку для дзікіх жывёл у Польшчы. 

Як распавядала Еўрарадыё, дзесяць тыграў везлі з Італіі ў Расію ў лістападзе. Беларускія памежнікі не прапусцілі звяроў, бо на іх не было поўнага камплекту дакументаў. Кіроўцы некалькі дзён трымалі клеткі з тыграмі на мяжы, адзін з драпежнікаў памёр. Пасля гэтага астатніх жывёлаў пагадзіліся прыняць два польскія заапаркі, у тым ліку і познаньскі. 

Пазней выявілася, што беларускія памежнікі фактычна выратавалі тыграм жыццё, бо іх меркавалі забіць і разабраць на органы для выкарыстання ў кітайскай медыцыне.

Такім чынам, пяць тыграў цяпер адправіліся ў Іспанію. Два засталіся ў познаньскім заапарку, бо маюць праблемы са здароўем, а яшчэ два — у заапарку польскага горада Члухуў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі