У 13 чалавек, якія памерлі ад пнеўманіі, знайшлі вірус свінога грыпу
Вірус свінога грыпу знайшлі ў 13 чалавек, якія памерлі ад пнеўманіі (колькі ўсяго памерла людзей ад пнеўманіі, не паведамляецца). Ва ўсіх гэтых людзей была змяшаная інфекцыя. Пра гэта заявіла Міністэрства аховы здароўя нашай краіны. Агулам у Беларусі на 19 лістапада зарэгістраваныя 165 выпадкаў захворвання на свіны грып, у тым ліку за перыяд эпідэмічнага ўздыму захворванняў — 139 выпадкаў. З 19 кастрычніка ад пнеўманіі памерлі 19 чалавек, у сямі з іх лабараторна пацверджаная наяўнасць віруса грыпу А (H1N1), паведамляе БелаПАН.