У 94 гады памёр малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч

У 94 гады памёр малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч

У 94 гады памёр малодшы сын класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча) Міхась Міцкевіч. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла яго ўнучка Васіліна Міцкевіч. Ён быў вядомым беларускім навукоўцам у галіне апрацоўкі металаў — лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктар тэхнічных навук. Міхась Міцкевіч — аўтар больш за 150 навуковых прац і двух дзясяткаў вынаходніцтваў.

Міхась Канстанцінавіч ганарыўся тым, што яго сын, дачка і ўнучка скончылі БДУ з чырвонымі дыпломамі. З гэтай нагоды ён напісаў жартоўны вершык:

“Хай нашы дзеці вырастуць свядомымі

І пракладуць жыццёвы шлях свой самі.

Хай свецяцца яны чырвонымі дыпломамі,

А не чырвонымі насамі”.

Ён часам прыгадваў цікавыя і забаўныя гісторыі з жыцці свайго бацькі. Напрыклад, як іншы класік беларускай літаратуры Янка Купала навучыў яго спяваць “непрыстойныя” спевы.

У 94 гады памёр малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч
facebook.com/vasilina.mitskevich
У 94 гады памёр малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч
Міхась з бацькам, канец 1920-х гадоў / movananova.by
У 94 гады памёр малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч
Міхась Міцкевіч з фота бацькі, 2017 год / movananova.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі