У ААН не далі дагаварыць спікерцы з беларускага МЗС

У ААН не далі дагаварыць спікерцы з беларускага МЗС

12 ліпеня ў Нью-Ёрку адбыліся слуханні па сітуацыі ў Беларусі. Пры чым, на паседжанне былі запрошаныя ак афіцыйная прадстаўніца беларускага МЗС, так і прастаўніца офісу Святланы Ціханоўскай.

Начальніца галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Ірына Вялічка зачытала афіцыйны даклад (гэта называецца Добраахвотнай нацыянальнай справаздачай — рэд.). У дакладзе МЗС чакана была прадстаўленая прыгожая карцінка таго, як Беларусь рэалізуе мэты ўстойлівага развіцця.

Затым слова ўзяла Настасся Касцюгова, дачка палітзняволенай Валерыі Касцюговай і менеджарка стратэгічнай камунікацыі Офіса Ціханоўскай. 

"Я паказала на шэраг рэчаў, якія выступоўца чамусьці забылася згадаць: напрыклад, колькасць палітвязняў, ліквідаваныя НДА, смяротнае пакаранне і многія іншыя сістэматычныя парушэнні правоў чалавека. Таксама я паказала альтэрнатыўную справаздачу, якая падрыхтаваная ў супрацоўніцтве з НДА і незалежнымі экспертамі, у якой адлюстраваная рэальная сітуацыя ў Беларусі. Пасля гэтага выступу зала прыкметна ажывілася",напісала пра дэталі свайго выступу і паседжання Касцюгова.

Яна кажа, што прадстаўнік ЕС таксама быў вельмі збянтэжаны афіцыйнай прэзентацыяй і задаў шэраг пытанняў пра рэальную сітуацыю ў краіне, пра якую добра праінфармаваны.

На словы еўрачыноўніка Ірына Вялічка заявіла, што Еўрасаюз сам парушае правы чалавека.

"Наша прапанова Еўрапейскаму саюзу — не перакладваць свае праблемы на плечы Беларусі. У Беларусі працуюць", — сказала чыноўніца.

Пасля гэтага, паводле Офісу Ціханоўскай, у прадстаўніцы МЗС забралі слова.

"Дагаварыць ёй не далі, што адбываецца ў ААН вельмі рэдка. Увогуле, даклад МЗС пайшоў не па плане, як, на жаль, і ўстойлівае развіццё Беларусі пасля 2020-га года", — заўважае Настасся Касцюгова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі