У абводны канал Брэсцкай крэпасці трапілі забруджвальныя рэчывы (фота)

У абводны канал Брэсцкай крэпасці трапілі забруджвальныя рэчывы (фота)

На тэрыторыі Брэсцкай крэпасці раніцай 28 студзеня здарыўся экалагічны інцыдэнт: у абводны канал крэпасці з ліўневага калектара трапілі сцёчныя воды з павышаных утрыманне забруджвальных рэчываў. Сярод гэтых рэчываў — нафта і нафтапрадукты, жалеза агульнае, хларыд-іон, мінералы. Забруджанне адбылося на адкрытай паверхні вады на плошчы 40 квадратных метраў. Пагрозы распаўсюду няма, бо абводны канал не злучаны з воднымі артэрыямі.

Крыніца забруджання вызначаецца. Паводле папярэдняй інфармацыі Брэсцкай гарадской раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, да гэтага выпуску падключаная каналізацыя з тэрыторыі двух прадпрыемстваў.

Выратавальнікі правялі працы па апрацоўцы паверхні адсарбуючым рэчывам. Сёння працы па зборы сарбенту працягваліся, інфармуе прэс-служба МНС.  '

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі