У агульным заліку Кубка свету Алімбекава трэцяя, а Смольскі — сёмы
Па выніках шостага этапу Кубка свету па біятлоне ў агульным заліку беларуска Дзінара Алімбекава займае трэцяе месца. У яе 499 ачкоў. Ганна Сола — шостая (407). На першым месцы Мартэ Ройселан з Нарвегіі (651), на другім — шведка Эльвіра Эберг (563).
У мужчынскім рэйтынгу беларус Антон Смольскі займае 7-е месца (360 ачкоў). Напярэдадні ён узяў бронзу ў гонцы пераследу, а раней на этапе быў трэцім у спрынце і ў эстафеце. Лідыруе ў агульным заліку Кантэн Фіён Мае з Францыі (581), на другім месцы — швед Себасцьян Самуэльсан (484), на трэцім — Эмільён Жаклен з Францыі (470).
7-ы этап Кубка свету стартуе 20 студзеня ў Антхольцы мужчынскай індывідуальнай гонкай на 20 кіламетраў.
Quentin on a roll - Fillon Maillet secures the sprint-pursuit double in Ruhpolding!
— BMW IBU World Cup (@IBU_WC) January 16, 2022
@quentinfillon @FedFranceSki
Alexandr Loginov @russianbiathlon
Anton Smolski @bybiathlon
Watch live on https://t.co/bk5aBBso9Q and follow on the Official IBU App! pic.twitter.com/6nwo4BJEkj
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.